Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

У Бельску і наваколлі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Крыху адмяняюцца ў нас грамадска-эпідэміялагічныя абмежаванні, наступае сезон водпускаў і ўсялякіх падарожжаў. Вось і ў наш тутэйшы куточак завіталі нетутэйшыя цікавыя ўсяго знаёмыя, у турыстычных мэтах. Трэба было ім крыху парасказваць пра нашу старонку; мяркую, што і нашым Чытачам таксама варта нешта пра наша тутэйшае прыгадаць.

Польскі краязнавец Мечыслаў Арловіч так пісаў на схіле 1930-х гадоў пра Бельск-Падляшскі: «Бельск, распаложаны на рацэ Белай, прытоку Арлянкі, гэта стары горад. Паводле рускіх летапісцаў заснаваў яго ў ХІ стагоддзі вялікі князь Яраслаў, пасля заняў яго князь Уладзімір Валынскі. Ва ўсякім выпадку існаваў перад татарскім нашэсцем, паколькі летапісы згадваюць пра яго знішчэнне ў 1240 годзе. Пасля быў разам з Падляшшам заняты літоўцамі. У 1377 годзе горад знішчылі крыжаносцы, якія, аднак, не захапілі замка. Гарадскую прывілею атрымаў у 1430 годзе ад вялікага князя Вітаўта. У мясцовым замку часта спыняліся каралі, едучы на паляванні ў Белавежскую пушчу. На з’ездзе ў Бельску ў 1564 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст разам з прымасам Якубам Уханскім разважалі пра заключэнне уніі з Літвою. Да падзелаў Польшчы Бельск быў сталіцай адной з трох зямель Падляшскага ваяводства, якая была падзелена на тры паветы: Браньскі, Тыкоцінскі і Суражскі. Мясцовае староства ў 1664 годзе было нададзена каралеве Марыі Людвіцы, а ў 1775 годзе Станіслаў Аўгуст надаў яго сваёй сястры Ізабеле Браніцкай, удаве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF