Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

У Шарнях і Тафілаўцах пры нямецкай акупацыі (ч.ІІ)

Міхал МІНЦЭВІЧ

У дзень аблавы. Максім САСНА, 64 гады, земляроб: — Абвінавачаных ведаю. У час акупацыі абвінавачаны Куколка быў солтысам, а абвінавачаны Аляксандр Швед камендантам вясковай варты. Быў пастушок Міхал, гадоў дванаццаці. Ішоў я ў суседнюю вёску на сенакос, а ён ішоў на снеданне і сказаў мне, што па маёй пашы прайшло пяць чалавек, але я не звярнуў на гэта ўвагі і пайшоў далей.

Аляксандр КУКОЛКА, 39 гадоў, земляроб: — Летам, у час нямецкай акупацыі, мой пастух Ян ці Міхал — сёння добра імені не памятаю — гадоў 12-13, прыбег да мяне і сказаў, што бачыў нейкіх бандытаў ці партызан, якія ішлі па пашы. Нарабіў вэрхалу ў вёсцы, расказваючы ўсім аб гэтым. Яго браты былі шуцманамі, таму нельга было яму давяраць. Але калі я звярнуў яму ўвагу, каб аб гэтым нікому не гаварыў, ён адказаў, што ўжо ўсім па вёсцы расказаў.

Лявон ТАРАНТА, 48 гадоў, земляроб:

— Прыйшоў я з поля на снеданне. Наведаў нас нейкі незнаёмы чалавек і прасіў есці. Жонка дала яму хлеб і сказала, каб уцякаў, бо сюдою часта ездзяць немцы. Калі я выйшаў на панадворак, быў там яшчэ адзін мужчына, яны размаўлялі з сабою па-жыдоўску. Наліўшы вядро вады, пайшлі за стадолу. Пасля снедання, калі я зноў выйшаў на панадворак, вядро было на месцы. Узяў я матыку і пайшоў працаваць у поле. На полі сустрэў я Яна Шэршаня, расказаў яму аб тых людзях, то Шэршань прасіў, каб нікому пра гэта не гаварыць, бо справа небяспечная.

Ян (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF