Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

Секунды да смерці (ч. 44)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Ці толькі мы, вучні другога класа, не атрымалі пасведчанняў заканчэння школьнага года? А мо цэлая школа? Не ведаю.

Значыць, у той час у Польшчы не хапала нават паперы на такі сціплы дакумент. Але і школа была з аднаго боку вінаватай у гэтай нязручнай сітуацыі, бо нават на звычайным лісце са сшытка магла выпісаць кожнаму вучню назвы кожнага прадмета і ацэнку з яго, і подпіс настаўніка і кіраўніка школы, і на канец прыбіць школьную пячатку, і справе канец. Адным словам, пайсці за ўзорам першых саветаў у нас, бо гэта яны выдавалі такія пасведчанні — з простага ліста са сшытка. Такі дакумент я бачыў у аднаго дзядзькі з Тафілаўцаў. І чаму нашы бацькі гэтым не пацікавіліся? Што ж, яны мужыкі і не ў галаве ім такая дробяць, так як нам дурным вучням. Каб кожны з нас меў тады цяперашні розум? Помню, гэта было ў трэцім класе, на ўроку польскай мовы (а вучыў дзядзька Трахім) адзін вучань з Руткі чытаў у голас стоячы з чытанкі нейкае польскае кароткае апавяданне, а хутчэй не чытаў, а бэкаў, і дайшоў да слова syki, гэтае слова крыху інакш выйшла, бо прачытаў і то без ніякай запінкі сікі. Трахім толькі сказаў: «Што ты там брэшаш?» Не помню, ці хто засмяяўся з нас, а мо і не, бо такіх «грамацеяў» было больш сярод нас. І калі пасля многіх гадоў я, быўшы лістаношам, аднойчы прабываў у Рутцы, прыпомніў гэтаму чалавеку — колішняму вучню гэту гісторыю, дык ён сказаў: «Але ж ты і запамятаў гэта і не дарам добра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF