Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

«Не маем часу чакаць» — на памежным пераходзе ў Баброўніках заклікаюць Еўрасаюз увесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Уршуля ШУБЗДА

Дзясяткі беларусаў разбіла палаткі ля памежнага перахода ў Баброўніках. Са сцягамі і транспарантамі гавораць аб сваіх патрабаваннях і чаканнях з боку Еўрасаюза ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Голасна гавораць аб рэжыме, які прымусіў іх да эміграцыі з краіны і аб тым, за што сто метраў ад палатачнага гарадка саджаюць у турмы і збіваюць падобных ім людзей.

У суботу 5 чэрвеня ля мяжы з Беларуссю луналі бел-чырвона-белыя сцягі, гучалі беларускія песні. У рамках акцыі «Для свабоднай Беларусі» на памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца з’ехалі дзясяткі ўцекачоў, якія зараз на эміграцыі змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі.

— Мы ў Беларусі не маем часу чакаць, — патлумачыла Лена Жываглод, каардынатарка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. — Мы хочам, каб Аляксандр Лукашэнка адкрыў межы, каб беларусы маглі выязджаць з краіны, а людзей, якія пераследуюцца, вызвалілі. Мы просім Еўропу аб хуткія, эфектыўныя санкцыі — толькі гэта можа прыпыніць рэжым.

Павел Латушка, былы міністр і беларускі дыпламат, кіраўнік Нацыянальнай антыкрызіснай адміністрацыі таксама звярнуў увагу на патрэбу падтрымкі з боку Еўрасаюза. На яго думку санкцыі таксама даказваюць грамадзянам Беларусі, што яны не пакінуты самім сабе ў цяжкім змаганні з рэжымам.

— Зараз беларусам цяжка выехаць з краіны, цяжка атрымаць візу не па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF