Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

Быццам сарваліся з ланцуга!

Ганна КАНДРАЦЮК

Ужо ў дарозе адчуваўся той прысмак татальнай маёўкі, бо доўгі ўік-энд для некаторых пачаўся не 3 чэрвеня а 29 мая. Праўда, не саступаў яшчэ скандынаўскі холад, які шмат каго абсадзіў у цёплай кватэры з болем галавы. А 3 чэрвеня, якраз на Божае цела, адразу ўспыхнула лета і вытурыла ўсіх гарадскіх недабіткаў на ўлонне прыроды. Усе здаваліся падшытыя нейкай абяцанкай. Дык і разборка ў аўтобусе ўспыхнула сама па сабе, быццам ад нагрузкі эмоцый і спадзяванняў.

— Dwa ulgowe do Suwałk, — дзяўчаткі ў чорных масачках не паспелі набыць білетаў у касе і хацелі заплаціць, як ім падалося, найзручней, аплікацыяй праз смартфон.

— U mnie się płaci polskimi pieniędzmi, — строга аб’явіў вусаты шафёр. Напамін зрабіў сваё, то-бок зацягнуў на шмат хвілін наш ад’езд. Спачатку спалоханыя пасажыркі збіралі па ўсіх кішэнях патрэбную суму. Ад хвалявання яны распакавалі цэлыя рукзакі, выварочвалі кашалькі і кішэні, але і там не было патрэбных грашакоў. У рэшце рэшт адна з іх пабегла па грошы да банкамата.

— W głowach wam się poprzewracało poprzez to zdalne nauczanie, — сіпеў кіроўца, — żeby bez pieniędzy pchać się do autobusów. А może już policzyć do dwudziestu złotych nie umieją. Wszystko online і online...

Тым часам я лічыла хвіліны спазнення і дрыжэла ад няўпэўненасці. Ці паспею даехаць на час выступлення? У пяць гадзін быў запланаваны мой выступ на літаратурна-падарожніцкім фестывалі «Powsinóg» у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF