Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

Прэзідэнт прыехаў да нас

Яўген ВАПА

Калі, шаноўныя чытачы, гартаеце гэты нумар «Нівы», у Бельску-Падляшскім, у Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча, у панядзелак 7 чэрвеня вечарам завяршылася сустрэча беларускага асяроддзя з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Больш падрабязнасцей з гэтай падзеі даведаемся ўжо ў чарговым нумары тыднёвіка. Проста ў панядзелак пасля поўдня мы абавязаны здаць падрыхтаваны макет «Нівы» у друкарню, а сустрэча распачалася менавіта гэтай парою. Візіт на Падляшша прэзідэнта Анджэя Дуды гэтым разам накіраваны быў перш за ўсё на азнаямленне з праблемамі беларускай нацыянальнай меншасці і наведанне духоўнага сэрца ўсіх праваслаўных у Польшчы — Святой Гары Грабаркі. Менавіта там а першай гадзіне пасля абеду заехала прэзідэнцкая калона машын. У суправаджэнні мітрапаліта Савы на намоленай стагоддзямі гары прайшлі малітоўныя хвіліны. A потым усе пераехалі ў Залешаны, дзе адбылася гістарычная падзея. Менавіта прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў вянок перад крыжам і выказаў кранальныя словы пра тое, што злачынства, здзейсненае над нашымі продкамі, застаецца злачынствам. Як доўга мы, беларусы, а асабліва нашчадкі ахвяр чакалі гэтай хвіліны. Вялікі дзякуй Вам, Спадар Прэзідэнт, за пераламанне немагчымага ў польска-беларускім суіснаванні тут, у Польшчы. Думаю, што гэта вельмі станоўчы і карысны жэст у міжсуседскім, дзяржаўным існаванні. Не менш важным быў той факт, што візіт у свецкім і духоўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF