Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

Яны зламалі хлопца

Міраслаў ГРЫКА

Можна па-дурному падумаць, хто пасля маніпуляванага інтэрв’ю, якое Раман Пратасевіч „добраахвотна даў” дзяржаўнаму тэлебачанню, палічыць яго ядавітай гадзюкай, выгадаванай ва ўлонні беларускай апазіцыі; здраднікам, засланцам. Падумаць бы па-дурному, але больш за ўсё шкодна для антылукашэнкаўскага альянсу ўсіх думаючых беларусаў. Бо мысленне па самой сваёй прыродзе запытвае пра адносіны дзяржавы і ўлады, паміж уладай і грамадствам і, згодна з адпаведнымі адказамі на іх, гаворыць пра чалавечыя чаканні, і калі яны не выконваюцца, прад’яўляе смелыя патрабаванні. І гэта супраць фармаваных рашэнняў альбо дабрабыту карумпаванай улады. Вось чаму мысленне можа быць небяспечным. Яго наступствы зараз адчувае Раман Пратасевіч. Толькі дурні не шкадуюць яго. У Беларусі іх даволі шмат. Хаця не толькі там. Паўсюль жывуць дурні. На шчасце, і тыя, хто таксама думаюць. І тых, і іншых дастаткова, каб свет не стаў цалкам дурным і адначасова не трапіў у напыхлівасць мудрасці, якая прыводзіць да пастаяннай адурманенасці. Намеснік спікера Сейма Рэспублікі Польшча і нават тытулярны прафесар Тарлецкі выразна заявіў, на якім баку ён, адпраўляючы ў Маскву лідара беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую. Што гэта яна неяк муціць розум палякаў, абараняючы зняволеных, катаваных і забітых апазіцыянераў-беларусаў і прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі. Што яна быццам бы перасварвае грамадзян дэмакратычнай дзяржавы, якой нам явіцца Польшча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF