Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

Беларускі шлях

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ёсць асобы ў нашай гісторыі, якія яскрава адлюстроўваюць лёс усёй нацыі. Адным з такіх людзей з’яўляецца беларускі журналіст і культурны дзеяч Адам Дасюкевіч. На мінулым тыдні якраз споўнілася 110 гадоў з дня яго нараджэння. У час Першай сусветнай вайны, пакуль бацька быў у войску, загінула маці Адама (родная сястра святара Адама Станкевіча) і дзве сястры. Яго з братам прытулілі чужыя людзі. Бацька Ян пасля вяртання з вайны адшукаў сыноў. Век бацькі быў таксама нядоўгім — ён памёр у канцы 1937 года. Сам Адам Дасюкевіч за вострыя артыкулы ў газеце «Беларуская крыніца» неаднаразова трапляў пад суд. У красавіку 1938 года засуджаны да шасці месяцаў турмы, праўда з адтэрміноўкай на 2 гады. З прыходам Другой сусветнай вайны на Шаркаўшчыну, дзе тады ў цесця, вядомага селекцыянера Івана Сікоры, жыў Дасюкевіч, яго арыштавалі паводле даносу. Праўда, тады сваякам удалося выкупіць яго. Але 31 кастрычніка 1943 года немцы застрэлілі Дасюкевіча за тое, што ён заступаўся за мясцовае насельніцтва. Яму было толькі 32 гады. Але і гэта нават не ўсё. Пракляты лёс дастаў Адама Дасюкевіча нават пасля смерці — у 1944 годзе памерла яго трохгадовая дачка. І вось паўстае натуральнае пытанне — за што гэта ўсё аднаму чалавеку?! Пішучы днямі невялікую нататку ў памяць гэтага беларускага патрыёта, давялося гэта рабіць двойчы. Бо першы раз страцілася мне напісанае ў камп’ютары...

Такі трагічны лёс як у Дасюкевіча быў у соцень тысяч (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF