Ніва № 24 (3396), 13 чэрвеня 2021 г.

Свята ў гонар мучанікаў Падляшскіх і Холмскіх у Залешанах

Аляксей МАРОЗ

У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах 6 чэрвеня вернікі маліліся да святых мучанікаў Падляшскіх і Холмскіх, паколькі прынята, што святкаванні ў іх гонар будуць адбывацца ў Польшчы штогод у першую нядзелю чэрвеня. Праслаўленне Падляшскіх мучанікаў, якія загінулі з рук жаўнераў атрада Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем Рамуальда Райса, псеўданім «Буры» ў пачатку 1946 года, адбылося ў Жаночым манаскім доме ў Залешанах у апошнюю суботу ліпеня міулага года у час свята ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці і мучанікаў Падляшскіх. Царква ў гонар велікамучаніцы Кацярыны і мучанікаў Падляшскіх і Холмскіх, якая паспяхова будуецца ў Залешанах, будзе нагадваць, між іншым, аб праваслаўных беларусах — ахвярах атрада «Бурага», якія сталі святымі мучанікамі.

У ліпені мінулага года праслаўлены былі мучанікі Падляшскія, забітыя ў пачатку 1946 года. Падчас кананізацыйнай урачыстасці ў Залешанскім манастыры былі зачытаны імёны і прозвішчы 79 святых мучанікаў, сярод якіх апрача мужчын былі жанчыны, моладзь і дзеці. Да ліку Падляшскіх мучанікаў Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ўключаны былі ахвяры атрада «Бурага» — вазакі, забітыя каля Пухалаў-Старых, забітыя і спаленыя жыхары Залешан, Вулькі-Выганоўскай, Занёў і Шпакоў. Яны далучаны былі адначасна да ліку мучанікаў Падляшскіх і Холмскіх. У нядзелю, 6 чэрвеня, у час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF