Ніва № 23 (3395), 6 чэрвеня 2021 г.

Помнік

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу — гэта адна з найбольш вядомых евангелічных цытат. Гэта чыстая тэорыя, на практыцы ж бывае парознаму, бо ж ад палітыкі не адмахнешся.

Ад некалькіх тыдняў з акон аўтобусаў, што курсіруюць вуліцай Пуласкага ў Беластоку, быў бачны новы аб’ект побач царквы святога Юрыя; не надта ён, цаглянага колеру і выцягнутага прамавугольнага кшталту, пасаваў да царкоўнага краявіду. Акурат у той перыяд «помніў я свой дзень суботні» ў іншых чым мая прыходская цэрквах і не рваўся пабачыць, што гэта за навізна на «маім панадворку». Але ж ад наканаванага не ўцячэш. Вось у аўтобус зайшоў мой знаёмы Валодзя і адразу на тэму новаўвядзення — з абурэннем...

— Гэта помнік генацыду армян. Унучка настаяцеля выйшла замуж за армяніна. Помнік паставілі паціху. Яшчэ як рабілі падмурак, спытаў я ў Братчыцы, што гэта мае быць, але яна не ведала. Што маюць армянскія справы да нашага прыхода?!.

Сапраўды, «інвестыцыя» падалася мне даволі дзіўнай. Цяпер мая цікавасць да новага пагнала мяне на цвінтар. На адной з дошачак пад прамавугольнай плоскай стэлай прысвячэнне: «Памяці ахвяр генацыду армян і памерлым у бітве за Арцах адданым сынам армянскага народа». А на другой тлумачэнне, што армянскія хрысціяне вераць, што крыж, з якога быў зняты Збавіцель, выпусціў парасткі з лістоўем... Цалкам магчыма, па-свецку падумалася мне, калі той крыж быў з сырой пароды тамашняй вярбы...

Арцах гэта Нагорны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF