Ніва № 23 (3395), 6 чэрвеня 2021 г.

У Шарнях і Тафілаўцах пры нямецкай акупацыі (ч.І)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Апошняе пахаванне на жыдоўскіх могілках. У найстарэйшых жыхароў захавалася памяць пра забойства некалькіх жыдоў каля Шарнёў у чэрвені 1944 года. Не памятаюць яны, аднак, падрабязнасцей, а гэта спараджае розныя тлумачэнні і скажае праўду. Мне ўдалося адшукаць сведку пахавання тых жыдоўскіх астанкаў на арлянскім кіркуце і паразмаўляць з ім.

Міхал КУЛІК, 1938 года нараджэння з Орлі так гаварыў мне ў 2018 годзе:

— Пры канцы нямецкай акупацыі ў Шарнях ішло некалькіх жыдоў. На іх данеслі, у выніку іх там забілі і пахавалі. Пасля вайны, бадай у 1947 годзе, эксгумаваныя беластоцкай Управай бяспекі астанкі жыдоўскіх падпольшчыкаў былі пахаваны на арлянскім кіркуце. Прывезлі тыя астанкі ў адкрытым «газіку». Мы, дзеці, беглі туды пабачыць як хаваюць жыдоў. Усё было ў завязаных прасцірадлах і нечым смярдзючым пасыпана. Выкапалі дол ад стараны вуліцы Пасвятнай і туды закапалі. Быў там высокі мужчына, які выняў з таго «газіка» аўтамат і пусціў з яго чаргу ў іх гонар. Многа людзей прыглядалася таму пахаванню.

Гэтая падзея — эксгумацыя і перапахаванне пасля вайны, зацікавілі мяне і я рашыў дакладней пазнаць праўду. Пра гэта можна прачытаць у кніжцы Паўла Бушко «Żyd Żydem», выдадзенай у 2012 годзе ў Варшаве: «Па ініцыятыве ўцалелых жыхароў Орлі, пражываючых у Бельску-Падляшскім, Ёсаля Ізбуцкага, Мошэ Бэркмана і Ізраіля Капланскага [пасля вайны] была здзейснена эксгумацыя пяці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF