Ніва № 23 (3395), 6 чэрвеня 2021 г.

Школьныя і жыццёвыя выбары (ч. 43)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Многія гады гэты здольны чалавек Раман Тарасюк спяваў у царкоўным хоры дубіцкай царквы і на многіх паховінах. Раман цяпер хварэе і мае цяжкасці з хадзьбой. Сваіх дзяцей вывучыў на выдатных людзей. Адзін яго сын — здольны лекар у Шчытне, шчасліва жыве са сваёй сям’ёй і дружыць з маёй дачкой Бажэнай і зяцем у тым жа мазурскім горадзе, які калісь праславіўся сваім Юрандам з рамана «Крыжаносцы». А ў суседняй вёсцы Тафілаўцы адзін хлапчук Алёша Крук таксама гуляў ваеннай «забаўкай» і таксама адарвала яму руку. І бацька яго Аляксандр цэлы дзень хадзіў па ўрочышчы Бабка (а там была процьма гэтай савецкай пакінутай зброі яшчэ ў 1941 годзе), каб знайсці далонь адарванай рукі сына, і не знайшоў. І, на жаль, такіх няшчасных выпадкаў было больш. Што ж, цікаўнасць і да пекла давядзе.

Я, праўду кажучы, не меў звычкі лазіць па палях і яшчэ так далёка, як Бабка, недзе паміж Тафілаўцамі, Дубічамі і Карыціскамі. І мой бацька часта ўбіваў у маю галаву: не зачапаць ніякай жалязякі на полі, у лесе... І я нібы трымаўся гэтага правіла, але ўсё роўна ад свайго не ўцёк, пра што гаворка будзе ў свой час. І мяне і сёння здзіўляе той факт; чаму ў той час камуны, калі вышэйшыя школы і ўстановы былі бясплатныя для ўсіх дзяцей, як бедных так і багатых, некаторыя здольныя вучні, як успомнены Раман Т., не пайшлі далей вучыцца ў сярэднюю, а пасля ў вышэйшую школу? І лічыць больш палова дзяцей свае веды спыніла толькі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF