Ніва № 23 (3395), 6 чэрвеня 2021 г.

Беларус не толькі ў перапісе

Уршуля ШУБЗДА

Большую частку сваёй навуковай кар’еры прысвяціў пытанням: хто мы, адкуль родам, чаму так называемся? Прафесар Міхал Кандрацюк нарадзіўся ў Дубінах каля Гайнаўкі. Сёння, гэта адзін з найбольш вядомых экспертаў па славянскай і балцкай лінгвістыцы, а таксама даследчык усходнеславянскіх і польскіх дыялектаў і анамастыкі на польска-беларуска-ўкраінскай і славяна-балцкай мяжы на паўночным усходзе Польшчы і Беларусі. З «Нівай» размаўляе аб перапісе насельніцтва.

— Працягваецца перапіс насельніцтва, гэта за Вашае доўгае жыццё ўжо чарговы. Як глядзіце на прысутнасць беларусаў у сучаснай Польшчы?

— Калі паўстала ў Варшаве Беларускае таварыства, лічылі, што беларусаў у Польшчы налічваецца каля 400 тысяч. Пазней тая колькасць памяншалася і памяншалася. Людзі, якія праводзілі перапіс, не ставілі пытанняў пра мову, яны проста самі вырашалі, што пазначыць. Мой на чатыры гады старэйшы брат гаварыў, што нават запытаўся ў перапісчыка: чаму вы не ставіце пытання пра нацыянальнасць? Перапісчык адказала, што не пытае, бо ўсё ясна — мы ўсе палякі. Тая дзяўчына сама была родам з Навасад. Не ведаю ці адмыслова падабралі такіх перапісчыкаў, ці можа не хапала людзей. Некаторыя баяцца прызнавацца і называюць сябе тутэйшымі. Тутэйшы — гэта ніякая нацыянальнасць, гэта проста страх перад тым, каб нікому не наразіцца. Гэта засталося яшчэ з ваеннага перыяду, калі людзі баяліся прызнавацца перад іншымі да сваёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF