Ніва № 23 (3395), 6 чэрвеня 2021 г.

Майстар-класы ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ў 2020/2021 навучальным годзе былі арганізаваны шматлікія майстар-класы з удзелам дашкольнікаў, вучняў пачатковых школ, навучэнцаў Майстэрні працатэрапіі, Цэнтра грамадзянскай інтэграцыі і Павятовага цэнтра дапамогі. Усе заняткі ладзіліся ў час паслаблення пандэмічных абвастрэнняў, калі наведвальнікі маглі прыходзіць у музеі з захаваннем санітарнага рэжыму. Галоўны козыр майстар-класаў гэта знаёмства з беларускай культурай, народнымі традыцыямі і колішнімі прафесіямі, у гэтым ліку з рукадзеллем.

— У белмузеі арганізуем майстар-класы з мэтай азнаёміць дашкольнікаў і школьнікаў з беларускай культурай і традыцыямі. У час Заняткаў дзеці вучацца пашаны для рукадзелля, якім займаліся нашы продкі, да цяжкай працы. У нашых занятках прымаюць удзел таксама дзеткі з польскіх сем’яў. Усе дашкольнікі і вучні супольна вучацца пашане да сябе і сваіх культур, — сказаў дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк.

Дзеткі адбівалі беларускія ўзоры на кашульках у час заняткаў, якія вяла музейны гісторык мастацтва Агнешка Ціханюк. Беларускія сучасныя ўзоры запраектаваў Міраслаў Здрайкоўскі з Беластока, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску, які супрацоўнічае з Гайнаўскім белмузеем. Выканаў ён таксама шаблоны для пераносу ўзораў на кашулькі.

— Майстар-класы па этнадызайне гэта вяртанне да традыцыі і пераўтварэнне іх на сучасны лад. Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF