Ніва № 23 (3395), 6 чэрвеня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (17). Цяпло

Андрэй СЦЕПАНЮК

Як часта выказваем фразу „не хапіла часу...”. Не хапіла часу на каханне, не хапіла часу на дзяцей, не хапіла часу... Не хапіла часу на тое, каб сказаць самыя важныя словы блізкім нам асобам. А час бяжыць і гоніць нас у штодзённасць, у развязку спраў, якіх і так ніколі не развяжам. Заўсёды дзесьці спознімся і аб чымсьці забудзем. Бо такі ўжо наш лёс, і як бы мы яго не ператваралі на свой лад, ён і так будзе адвечным нездзяйсненнем.

Гэты тэкст пішу напярэдадні Дня маці, таму пэўна будзе ён даволі сентыментальным, амаль плаксівым. Але ж ці мужчынам нельга плакаць?

Аднагодкам

Старэем.

Запазнела служым прозе.

Прыгладжваем густую сівізну.

Спыняемся часцей на паўдарозе,

Прыгладжваючы даўнюю вясну.

Усё яшчэ стараемся спяшацца

За днямі хутканогімі паспець,

Хаця ўсё меней пакідае шанцаў

Ужо зусім не прывідная смерць.

Мы ж грэемся спадзевамі нятускнымі,

Што не патух наш малады парыў

І нашымі абветранымі вуснамі

І час, і Бог хоць зрэдку гаварыў...”

Генадзь Бураўкін, *** Старэем...

* * *

Можа з часам лепш разумеем тое, што ўжо за намі. Што трэба ўмець узяць як найбольш з вопыту людзей, якія нас кахаюць і часта пакідаюць нам вялікую жменю сваёй істоты. Ва ўнутраным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF