Ніва № 23 (3395), 6 чэрвеня 2021 г.

Ліст да Вітольда Ашурка

Віктар САЗОНАЎ

Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш.

А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала цябе ў Шклоўскай калоніі, дзе ты адбываў няволю. Цяжка было ў тое паверыць. Цяжка было па вяртанні дахаты адчыніць твой апошні ліст ужо пасля таго, як не стала таго, хто яго напісаў. Цяжка адпісваць на той ліст, бо сэрца абліваецца крывёй і мае ўжо немаладыя вочы, якія пабачылі многа чаго ў жыцці, наліваюцца слязамі як у маленечкага дашкаляці. Але я мушу адпісаць на твой ліст. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш.

Зараз гляджу на твой прыгожы почырк, на гэтыя старанна і з павагай да чытача выведзеныя літары і ўспамінаю, што ты і сам быў такі ж шляхетны, годны, прыстойны, заўсёды ставіўся з павагай да суразмоўцы, да кожнага чалавека... Культурны, сціплы, з арыстакратычнымі паводзінамі, якія былі ў тваёй крыві, у генах, у манерах... Заўсёды акуратны, статны, праўдзівы, стойкі, смелы...

У мяне то почырк паганы, таму я табе заўсёды пісаў на камп’ютары, каб лягчэй чыталася. Я так пісаў і Алесю Бяляцкаму ў турму, і Паўлу Севярынцу, і іншым палітвязням. Бо ведаю, што такім людзям шмат суайчыннікаў пішуць, і лепш, калі чытаецца лёгка.

Дарэчы, ад Паўла Севярынца ліст да мяне прыйшоў амаль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF