Ніва № 23 (3395), 6 чэрвеня 2021 г.

Глабальная салідарнасць

Міра ЛУКША

Працягваецца галадаванне пад прадстаўніцтвам Еўракамісіі ў польскай сталіцы. Мэр стакгольмскага муніцыпалітэта ўзняў беларускі сцяг. «Мы хочам паказаць, на чыім мы баку», — заявіў мэр Накі Матс Герда. Нацыянальныя гістарычныя сцягі Беларусі з’явіліся і на гістарычным будынку палаца Браніцкіх у Беластоку. У гадавіну затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага ў розных гарадах Беларусі на вуліцах убачыліся тэматычныя «тапкі» — сатырычны сімвал барацьбы з тараканам. Віцябляне запісалі відэа пад дэвізам «На кожнага прусака знойдзецца свой тапак». На адрэзку Партызанскага праспекта ў Менску прайшоў лакальны марш пратэсту. На акцыі салідарнасці таксама выйшлі беларусы Ізраіля, Вялікабрытаніі, Расеі, Аўстраліі, Канады, ЗША і Пуэрта-Рыка. Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс вывесіў беларускія сцягі ў латвійскай сталіцы над будынкам сталічнай думы.

Беларуская эміграцыя ў Польшчы сарганізавала такія акцыі ў 13 гарадах: у Познані, Кракаве, Варшаве, Вроцлаве ды іншых. У Варшаве — вялікі пікет салідарнасці з Беларуссю. На дэманстрацыю туды прыйшло каля паўтысячы чалавек. Спадарыня Наталля і спадар Дзмітры — бацькі Рамана Пратасевіча, на мітынгу ў Варшаве заклікалі дэмакратычны свет дапамагчы ў вызваленні іхнага сына. «Осободите от себя нашу страну, дайте людям жить мирно и спокойно!», — звярталася маці палітвязня, зразумела да каго.

29 траўня мінула роўна год з моманту арышту Сяргея Ціханоўскага. Адзін з арганізатараў акцыі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF