Ніва № 22 (3394), 30 мая 2021 г.

Элекцыі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Мікола Гайдук у кнізе «Паратунак» пісаў так: «[18 лютага 1386 года] адбыўся шлюб новаяўленага Уладзіслава з Ядвігай. Прысутных здзіўляла толькі тое, што малады ад маладой быў узростам у два разы старэйшы ды ростам на галаву меншы...».

Каб дабіцца такога гонару «Ягайла абяцаў ахрысціцца па каталіцкім абрадзе і ахрысціць сваіх родзічаў і падданых, аддаць усе свае скарбы на пакрыццё нанесеных іншымі краінамі Польскаму Каралеўству і Вялікаму Княству страт, адваяваць ці вярнуць адарваныя ад Польшчы розныя землі і далучыць да Каралеўства Польскага краіны свае Літвы і Русі...». І далей цытата з Гайдуковай кнігі: «Апошняя ўрачыстасць адбылася 4 сакавіка. Ягайла ў акружэнні князёў і рыцарства з вялікай пышнасцю рушыў з замка ў сабор. Там у суправаджэнні епіскапаў кракаўскага Яна Радліцы і познаньскага Дабрагоста архіепіскап Бадзанта ўсклаў яму на галаву багата аздобленую дарагім каменнем залатую карону...».

Так пачалося праўленне каралёў з роду Ягелонаў. А завяршылася яно 7 ліпеня 1572 года ў недалёкім ад Беластока Кнышыне, дзе беспатомна памёр Жыгімонт Аўгуст. І цяпер трэба было падумаць, у чыё наследства перадаць карону Рэчы Паспалітай. Падумаць, адкуль цяпер узяць новага караля... Гэтае пытанне вырашалі каронныя вяльможы, гэтак жа сама, як і амаль дзвесце гадоў раней, калі яны сарвалі шлюб Ядвігі з заручаным ёй Вільгельмам Габсбургам і выдалі яе менавіта за Ягайлу. А фармальна пытанне назначэння караля вырашаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF