Ніва № 22 (3394), 30 мая 2021 г.

Да 90-годдзя Міколы Гайдука. Цяжка быць прарокам на сваёй бацькаўшчыне...

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Як толькі прыходзіць свята майскага Міколы, успамінаю Міколу Гайдука. Толькі што ўсвядоміла сабе, што 29 мая міне 90 год з дня яго нараджэння ў Кабылянцы пад Міхаловам. Апошні раз грамадскім чынам беларускае асяроддзе Беласточчыны ўспамінала яго гучна ў 2013 г. — быццам бы з нагоды 80-годдзя ад нараджэння. Быццам бы — бо як аказалася тады, рыхтуючы канферэнцыю і выстаўку прысвечаную юбілею, сапраўдным годам нараджэння быў не 1933, а 1931, што сям’я пазначыла на надмагільным помніку, які пабачылі, заехаўшы на праваслаўныя могілкі на Выгодзе ў Беластоку. Раней пра той факт расказала сястра Міколы — Зінаіда. Але ў 2013 г. нагодай да двухдзённага святкавання была перш за ўсё 15 гадавіна смерці вядомага беларускага дзеяча, літаратара, публіцыста, фалькларыста і педагога, які развітаўся з гэтым светам нечакана 2 верасня 1998 года.

Маштабнае святкаванне ў Бельску-Падляшскім, Міхалове і Беластоку завяршылася тады выданнем прысвечанай яму кнігі «У беларускасці наш паратунак. Мікола Гайдук (1931-1998) — асоба і справа». Тым не менш кніга не была ўвянчэннем прысутнасці Міколы Гайдука ў нашай памяці. Аказалася тады, што каб яе дапоўніць, трэба шмат што яшчэ зрабіць. Гражына Харытанюк-Міхей з дапамогай (і з інспірацыі Валянціны Швед) сабрала агромністую бібліяграфію творчасці Міколы Гайдука, якую быццам бы першапачаткова мела выдаць Ксёнжніца падляшская... Не ўдалося яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF