Ніва № 22 (3394), 30 мая 2021 г.

Крыжы вакол вёскі

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Крыжы, як і людзі, адыходзяць у бяспамятнасць. Старэюць яны, гніюць і падаюць. Пасля хтосьці іх укопвае ў зямлю, каб праз якісь час зноў іх укапаць. І так становяцца ўсё ніжэйшыя, аж прападуць на векі.

Наша вёска Градочна была таксама аколеная крыжамі. Былі таксама крыжы вясковыя. Адзін стаяў пасярод сяла. Другі — на пачатку, або, як хто скажа, на канцы. Кожны з іх выконваў іншую функцыю. Але перад кожным з іх трэба было перахрысціцца. Пры тым, што пасярэдзіне вёскі, свяцілі пасху. Калі я перасялілася ў Рыбакі каля Бандароў, здзівілася, што асвячэнне велікодных страў праводзіцца там па дамах. У нашай вёсцы, незалежна ад умоў надвор’я, свяцілі іх якраз ля крыжоў.

Крыж быў агароджаны, памаляваны блакітнай фарбай, прыбраны. Быў такі вясёлы! Мабыць таму, што «адыгрываў» такую ўрачыстую функцыю. Гэтага не скажаш пра тры крыжы на ростанях. Там крыжаваліся дарогі, вядучыя ў Кленікі, Гародчына і Янова. Была гэта таксама апошняя дарога жыхароў. Ля гэтых крыжоў маліліся і развітваліся з пакойнікам.

Спачатку, адкуль памятаю, крыжы стаялі і нікому не мяшалі. Аднак і ў нашу вёску завітала крыху цывілізацыі, а разам з ёю перабудова пясчанай дарогі на асфальтоўку, а гэтым самым пашырэнне ўезду ў сяло. Крыжы перашкаджалі ў гэтым праекце! Дык нараіліся (лішне ўлады ў нікога не пыталіся, дык не ведаю, хто аб гэтым вырашыў), каб крыжы перанесці на прыватны грунт. Ні адзін з трох гаспадароў не вельмі быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF