Ніва № 22 (3394), 30 мая 2021 г.

Кніжкі за яйкі (ч. 42)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Наш Ванюшка будынак клуні паставіў на адзін ток, бо завузкая была яго сядзіба. І добра гаспадарыў, як нашы мужыкі, і многія гады сезонна працаваў на чыгунцы ў Варшаве. Там пацярпеў ад няшчаснага выпадку і яму амаль не ампутавалі адну нагу, так была яна пакалечана. Але Ванюшка наадрэз не згадзіўся на гэтую кашмарную працэдуру, і добра паступіў. Нага праз нейкі час загаілася, і хаця Ванюшка пакульгваў, але што свая нага, то не штучная. А дактарам — што ім? Найлепш адрэзаць і швырнуць скалечанае цела ў памыйную яму, і справе канец. Ты ж не міністр і не першы ці другі сакратар партыі: «О, такіх трэба лячыць і даглядаць як зрэнку вока!» Такі погляд, на жаль, не зменіцца ніколі, ён быў, ёсць і будзе існаваць да канца нашых дзён.

А майго бацьку новыя ўлады нават хацелі зрабіць армоўцам і для фантазіі і пацехі некалі ўначы падарылі на нейкі час і вінтоўку. Але ад гэтай заманлівай прапановы бацька рашуча адмовіўся. А ў дома, памятаю, гаварыў маёй маці: «Я мо буду даносіць на Ванюшку ці на каго іншага? Я не сабака і хай шукаюць іншых». І так час ляцеў і вялікіх сенсацый у калгасе ці вёсцы, а нават у школе, дзе я вучыўся, не было. А я прагна чытаў кнігі, бо хацеў ведаць як найбольш. Як бы мне школы бракавала? Але ў школе неяк нудна і ўсё кругом сваёй восі. А ў цікавай кніжцы чытач, а яшчэ малады і не па сваіх гадах, знаходзіў іншы і часта фантастычны свет і верыў гэтаму. У школьнай бібліятэцы ў той час найбольш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF