Ніва № 22 (3394), 30 мая 2021 г.

«Так можа выглядаць жыццё ў Беларусі»

Уршуля ШУБЗДА

Паводле даных ГУС да 21 траўня на Падляшшы перапісалася 17,24% жыхароў. У маштабе Польшчы ў перапісе насельніцтва прыняло ўдзел амаль 8 мільёнаў чалавек, значыць 20,1% ад агульнай колькасці насельніцтва. Грамадзянам Беларусі, якія знайшлі заменнік сваёй радзімы на Падляшшы, перапіс насельніцтва гэта перш за ўсё шанц. Шанц не толькі для тых, якія з’ехалі, але і беларусам у Беларусі дзеля глыбейшай рэфлексіі над сітуацыяй дзяржавы.

Беларусы Беластока гэта супольнасць, якую жыхары Польшчы лепш пазналі пасля жнівеньскіх падзей. Шматлікія акцыі і мітынгі, ладжаныя беларускай дыяспарай, аб’ядноўвалі ўсіх, каму неабыякавая сітуацыя за ўсходняй мяжой. 23 траўня чарговы раз на Плошчы Касцюшкі з бел-чырвона-белымі сцягамі дэманстравалі яны свой супраціў у дачыненні да затрымання журналістаў партала TUT.BY, а таксама апошнім сумным падзеям у Беларусі: смерці Вітольда Ашурка і затрыманню блогера тэлеграм-канала «НЕХТА» Рамана Пратасевіча.

— Для мяне толькі дзіўным было, што так доўга сайт tut.by існаваў у нашай краіне, — сказаў удзельнік акцыі Дзмітрый з Берасця. — Для мяне заўсёды было зразумела, якую ўладу маем у Беларусі — пабудаваная байструком, ёсць толькі байстручынай. Намагаюся падтрымліваць беларусаў, але не заўсёды магу. Усё-такі прымаю ўдзел у акцыях ладжаных у Беластоку і пастаянна размаўляю на беларускай мове. Расійскай проста не карыстаюся.

Сярод удзельнікаў акцыі былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF