Ніва № 22 (3394), 30 мая 2021 г.

80-я гадавіна вынішчэння яўрэяў Нараўкі

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе выпадае 80-я гадавіна вынішчэння яўрэяў Нараўкі. У даваенны перыяд і раней жылі яны ў нас у сімбіёзе з праваслаўнымі беларусамі і нешматлікімі каталіцкімі палякамі. У наваколлі Нараўкі жылі толькі паасобныя жыдоўскія сем’і, якія вялі корчмы. У навакольных вёсках паўсюдна жылі праваслаўныя беларусы, якія былі ў згодзе з яўрэямі і карысталіся іх паслугамі, — заявіла загадчыца Галерэі «Нараўка» імя Тамары Саланевіч у Нараўцы Кацярына Бяляўская, якая даследуе гісторыю Нараўкі і яе наваколля. Правяла яна і запісала многа размоў са сваім дзядулем і з мясцовымі жыхарамі аб жыцці жыдоў у Нараўцы і наваколлі ў міжваенны перыяд.

На сайце Музея гісторыі польскіх яўрэяў «Полін» змешчана інфармацыя аб жыцці жыдоў у Нараўцы ў мінулым. Яўрэі пасяляліся ў гэтай мясцовасці на зломе ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў і хутка пабольшылі свой працэнтны ўдзел у структуры насельніцтва мястэчка. У 1880 годзе жыды складалі ажно 90% ад агульнага ліку ўсіх жыхароў Нараўкі. У першай палове ХІХ стагоддзя яўрэі ў Нараўцы заснавалі сваю жыдоўскую гміну і збудавалі драўляную сінагогу. У ХХ стагоддзі працэнтны ўдзел яўрэяў у структуры жыхароў Нараўкі прыкметна скараціўся, паколькі жыды сталі выязджаць у пошуках лепшай працы. Яўрэйскія могілкі паўсталі каля Нараўкі ў ХІХ стагоддзі. Распаложаны яны на ўзвышшы налева ад дарогі ў Альхоўку, некалькі соцень метраў за мястэчкам. Гэта вялікі кіркут, якім карысталіся таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF