Ніва № 22 (3394), 30 мая 2021 г.

Дыктатура атакуе

Яўген ВАПА

Жах і страх.Чым далей ад жнівеньскіх выбараў 2020 года ў Беларусі, тым узровень рэпрэсіі з боку дыктатарскай сістэмы Аляксандра Лукашэнкі расце проста ў трывожным тэмпе. Прысуды за нішто размерам пяці-шасці гадоў у калоніях узмоцненага рэжыму гэта проста зверства. Але маем прысуды і звыш дзесяці гадоў. На прыцэле не толькі людзі, але ўсе прадметы, рэчы, вопратка, камяні, антывірусныя маскі, якіх адсочваюць, абы толькі знайсці асацыяцыю з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам ці гербам Пагоня. Мала штрафаў і турмаў за гэта дык давай увядзем закон пра нацызм былой дзяржаўнай сімволікі, каб пераследаваць людзей, якія пад ёю ўз’яднаныя. Проста дыктатура зверства і псіхічнай адключкі. А згодна з народнымі прыкметамі ўсе дзеянні любога вар’ята нясуць пагрозу любому сустрэтаму чалавеку, ці шырэйшаму колу грамадства. Невядома, калі дурань жартуе, — асцерагалі сябе ўзаемна людзі перад такімі адзінкамі. А тут гэты палітычны псіхапат мае ў сваіх руках прылады дзяржаўнага тэрору прыгодныя для любога чалавечага зняволення. І з кожным днём яго распараджэнні ўзвышаюць тых, хто падвяргае мукам і катаванням свабодалюбівых беларусаў, каб знішчыць свабоду думкі і якое-колечы супрацьстаянне. На дапамогу прыходзіць ім спецыяльная тэхніка з братняй кітайскай дзяржавы, якая дазваляе імгненна падслухоўваць, ідэнтыфікаваць людзей на пратэсных акцыях, ці пераймаць поўнасцю электронную перапіску. Сістэма электроннага зняволення на паслугах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF