Ніва № 22 (3394), 30 мая 2021 г.

Халодны май

Ганна КАНДРАЦЮК

На небе гудзелі самалёты і гэтага хапала.

— Як гэта ўсё скончыцца? — спытала Марта.

— Будзе відна.

У безнадзейныя хвіліны такі адказ самы надзейны. Якраз СМІ агучылі шакіруючую навіну пра выкраданне з самалёта апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча, які пралятаў над тэрыторыяй Беларусі. Усё іншае схавалася ў цяні жахлівага здарэння, здзейсненага на вачах усяго свету. Гэта канчаткова папсавала нам майскі адпачынак. З Мартай паехалі мы на квітненне садоў. Такі спосаб правядзення часу стаў свайго роду снабізмам у сферах перагружаных працай жанчын і мы доўга да яго рыхтаваліся. Мне яшчэ захацелася думаць пра садонькі, абрадавыя дзявочыя песні, якія выконвалі нашы прабабкі ў час квітнення садоў. Марылі ў іх пра замужжа і шчасце. Аднак ад жахлівых навін адхацелася квітнеючых садоў, шчасця. Замест таго мы наведалі брацкую магілу ва ўрочышчы Кляшчовак.

* * *

Раней я не думала пра гэты зброд, — кажа Марта. — Усю віну за смерць сялян прыпісалі фашыстам. Яно на самой справе так і было. Раней у невядомых акалічнасцях загінуў нямецкі паліцай. Яго цела знайшлі апаганеным і гэта дадаткова ўзбударажыла акупантаў. Сялян сагналі як жывёлу і пастралялі дзеля перасцярогі. Ніхто не пытаўся пра іх правіны, бо не пра тое ішло. Іх знішчылі, каб пасеяць жах. А пасля скончылася вайна, развеяўся жах і зацерлася нядобрая памяць. Пра тое, што адбылося з людзьмі, памяталі адно сем’і ахвяр. І яны, як не страшна, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF