Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Магіла невядомых цывільных

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Паводле ацэнак ваенных гісторыкаў, у пачатку ХХ стагоддзя цывільныя ахвяры складалі 10-15% ад усіх ахвяр ваенных дзеянняў. У гады Другой сусветнай вайны гэты лік падняўся да паловы. У канцы ж мінулага стагоддзя цывільныя ахвяры войнаў склалі ўжо звыш 75% забітых у выніку ваенных дзеянняў.

Міжнародныя канвенцыі наконт вядзення вайны намагаюцца даць ахову людзям, не прымаючых непасрэднага ўдзелу ў вайне. Першым такім дакументам, які забараняў прымяненне ваеннай тэхнікі дзеля лішніх пакут, была Санкт-Пецярбургская канвенцыя ад 1868 года. За ёю пайшлі чарговыя, гаагскія канвенцыі ад 1899 і 1907 гадоў, а пасля жэнеўская. Некаторыя дзяржавы падпарадкоўваліся гэтым пастановам, але не ўсе. Войны ў ХХ стагоддзі, запар з уводзінамі новай ваеннай тэхнікі, у тым сродкаў шырокага дыяпазону дзеяння, ускладнялі раздзяленне вайсковых і цывільных аб’ектаў. Да таго ж эканоміка ваюючых дзяржаў была амаль поўнасцю прыцягнута да ваенных мэт. І з боку ваенных выйшла выснова, што калі ўсё насельніцтва працуе на вайну, то і ўсіх можна лічыць байцамі. Адным з першых тэарэтыкаў татальнай вайны быў італьянскі генерал Джуліо Дуэ, які ў пачатку ХХ стагоддзя рэкамендаваў наводзіць авіяўдары па найбольш далікатных месцах праціўніка — па гарадах. Ягоныя высновы былі ў шырокім маштабе скарыстаны ў час Другой сусветнай вайны, калі альянцкая авіяцыя бамбіла нямецкія прамысловыя цэнтры і камунікацыйныя вузлы, наносячы цяжкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF