Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Беларускія традыцыі на польскай зямлі

Вольга ЯЎСЕЙЧЫК

Сёлета праваслаўныя беларусы адзначалі Вялікдзень 3 мая. На Беларусі, як і ў Польшчы, гэта сямейнае свята, калі за сталом збіраецца ўся сям’я: бацькі, дзеці, дзядулі і бабулі. На жаль, у гэтым годзе я, як і некаторыя іншыя беларусы ў Быдгашчы і Торуні, не змаглі сустрэцца са сваёй сям’ёй, каб разам адзначыць гэтае светлае свята. Канешне, кожнаму хацелася апынуцца разам са сваімі роднымі, але, так як гэта было немагчыма, беларуская грамада Куяўска-Паморскага ваяводства вырашыла сабрацца разам, каб сустрэць Вялікдзень. Бо, як вядома, беларусы — дзе б яны не былі — гэта таксама адна дружная сям’я.

Галоўныя элементы Вялікадня — гэта пасха і яйкі-пісанкі. Так як у Польшчы, Вялікдзень у гэтым годзе быў раней, то немагчыма было купіць у краме пасху. Таму дзяўчынкі, як сапраўдныя жанчыны, вырашылі ўзяць усё ў свае рукі і прыгатаваць дамашнія пасхі і булкі з макам. Гэта аказалася справай сур’ёзнай і працаёмкай. Спачатку трэба было зрабіць цеста, потым даць яму падысці. Пасля перамяшаць і яшчэ раз падысці. І так тры разы. За гэты час мы паспелі размаляваць каля дваццаці яек. Яйкі малявалі фарбамі і пэндзлямі. Праўду кажучы, такі занятак — добрая рэлаксацыя.

Увесь працэс прыгатавання да свята заняў каля сямі гадзін і мы скончылі позна ноччу. Менавіта тады мы зразумелі, чаму нашы бабулі і матулі пачыналі рыхтавацца задоўга да святкавання. Але, нягледзячы на гэта, мы атрымалі шмат пазітыўных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF