Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Бацька беларускай байкі

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Трыццаць год таму не стала чалавека, якога па праве называюць заснавальнікам аднаго з любімых жанраў літаратуры. Менавіта з байкі пачаўся творчы шлях Кандрата Кандратавіча Атраховіча.

Да жанру байкі Крапіва звярнуўся ў 1922 годзе, калі пачаў пісаць па-беларуску. Першая вядомая рэч — „Воўк і Ягнюк па-новаму”. Гэта было перайманне з Крылова, таму, напэўна, і не ўключыў ніколі названага твора ні ў адзін са сваіх зборнікаў.

Затое байка „Воўк і Авадзень” (1923) звярнула на сябе ўвагу. А сапраўдны росквіт Крапівы-байкапісца прыходзіцца на 1925-1929 гады. Менавіта ў гэты час былі напісаны самыя вядомыя і папулярныя яго творы. Калі-некалі звяртаўся пісьменнік да гэтага жанру і ў наступныя гады.

У 1927 годзе выйшаў першы зборнік баек Крапівы, і крытыкі адразу загаварылі аб ім як аб аўтары самабытных твораў, „пазбаўленых экзатычнасці, усходняга каларыту”, у якіх „няма сярод дзеючых асоб традыцыйных сланоў, малпаў, іншых жывёл Поўдня ці Усходу. Толькі тройчы паяўляецца асёл, ды і то, пастаўлены ў другія, зусім нязвыклыя для яго ўмовы, выглядае гэткім „свойскім” носьбітам традыцыйнай дурноты і тупасці”.

Затое мясцовымі жывёламі (свіннямі, каровамі, коньмі, сабакамі і г.д.) густа населены старонкі баек. Удзельнічаюць і птушкі, і зайцы, вожыкі, і іншыя жыхары беларускіх лясоў. Сярод персанажаў сустракаюцца і чалавечыя асобы: Дзед, Баба, Мачаха, Селянін, Жонка, Цыган і іншыя.

Найчасцей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF