Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Я закаханая ў карунках і гафтах, але пішу таксама вершы і апавяданні пабеларуску.

Аляксей МАРОЗ

Вядомая на Беласточчыне народная рукадзельніца Галіна Бірыцкая з Плянты свае працы паказвала на выставах у розных мясцовасцях Польшчы, а таксама ў Свіслачы ў Беларусі. Ручнікі, сурвэткі, гафтаваную пасцель дарыць сваім дзецям, унукам і астатнім сямейнікам, прадае людзям, прымае заказы. Яе рукадзелле купляюць айчынныя і замежныя турысты. Спадарыня Бірыцкая купіла палатку, у якой на беларускіх фэстах і іншых пленэрных мерапрыемствах прэзентуе і прадае свае карункі і вышыўку. Галіна Бірыцкая піша вершы і апавяданні, якія ўжо пяць разоў дасылала на Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы «Дэбют», які ладзяць «Ніва» і Беларускі саюз у Польшчы. Яе конкурсныя творы друкуюцца ў нашым штотыднёвіку.

Галіна Бірыцкая рукадзеллем пачала пастаянна займацца, калі выйшла на пенсію. Раней працавала на чыгунцы, вяла магазін у Нараўцы, вязала світары ды выхавала чацвёра дзетак. Калі дзеці сталі самастойнымі, а часу восенню і зімой стала больш, спадарыня Галіна пачала вязаць кручком і гафтаваць.

— Рабіць кручком паспрабавала я ўжо ў пятым класе падставовай школы ў Ляўкове. Тады мая настаўніца мела прыгожую хустачку, абробленую карункай, якая мне вельмі спадабалася. Аказалася, што гэтую хустачку так прыгожа абрабіла яе сястра. Я спецыяльна пайшла да яе падвучыцца рабіць кручком. Тады дома я абрабіла карункай каўнерык да школьнага мундзірка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF