Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Сямейная трагедыя (ч. 41)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І таму яшчэ раз паўтару: пакуль у Расіі, Беларусі... лунае дух Леніна, датуль у гэтых краінах ніколі, а ніколі не будзе дабра і парадку. А цяпер вернемся да маёй сям’і, вёскі і на той час духовай прыроды, якая панавала навокал нас. У 1953 годзе, калі мы былі ўжо ў калгасе, цешыліся сацыялізмам і голаду сапраўды не было, аднак жылі бедна, як салдацкая вош. І сястра з Варшавы прывозіла вайсковую адзежу па мужу Вані, які ўжо здолеў дастаць новую вопратку і мундзір. Мая маці са старых штаноў зяця перашывала і то ўручную (бо швейнай машыны не мела) на мой рост і я ў іх хадзіў, а нават ганарыўся і аднойчы надзеў на галаву салдацкую пілотку з арлом і выйшаў на вуліцу, амаль як «салдат». А тут акурат у гміну ішоў камендант міліцыі Шарэйка і звярнуў мне ўвагу, але вельмі далікатна, кажучы: «Пілотку з арлом больш не накладвай на галаву». І я паслухаўся. У сястры недзе пад вясну нарадзіўся сынок, якога назвалі Віцем і сакрэтна ўвечары ў нашай царкве яго ахрысцілі. І, здаецца мне, што хрышчоным бацькам быў Коля Арцёмаў (як яго звалі), брат нашага прафесара Івана Чыквіна. А гэты чалавек вельмі добра жыў з маёй сястрой і шваграм Іванам, які часта прыязджаў да нас у госці з далёкай Варшавы і на гэты раз не без прычыны, бо скора Надзя са сваім сынком усё лета і большую палову восені прабывала ў бацькоў і ў мяне. А муж Іван кожную суботу прыязджаў да нас, да сваёй каханай жонкі Надзі, якая ніякай прафесійнай працы не мела (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF