Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Нацыянальны перапіс насельніцтва абавязковы таксама для замежнікаў

Уршуля ШУБЗДА

Сёлетні Нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля пачаўся 1 красавіка 2021 года. Перапіс праводзіцца раз у 10 гадоў і тычыцца кожнага чалавека, які пастаянна альбо часова пражывае ў Польшчы. Як падкрэслівае Галоўная статыстычная ўстанова (ГУС), замежнікі, якія пражываюць у Польшчы, таксама павінны зарэгістравацца. З улікам на іх дакументы падрыхтаваныя на іншых мовах — украінскай, англійскай, расейскй ці нямецкай.

Пасля драматычных падзей жніўня 2020 года, якія адбыліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, у Польшчу мігравалі тысячы беларусаў, якія дзеля сваёй бяспекі мусілі пакінуць межы сваёй краіны. Начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь Аляксей Бягун паведаміў агенцтву Белта, што толькі ад верасня да кастрычніка 2020 года ў Польшчу мігравала каля 10 тысяч беларусаў. На яго думку, гэта іх самастойны выбар для пошуку лепшага жыцця. Аднак у польскай прэсе пішацца аб уцёках беларусаў пасля жнівеньскіх падзей.

— Ужо паўгода я тут, — кажа Віктар Контар, жыхар Мінска і супрацоўнік тэлебачання „Белсат”. — Плана заставацца не было, але сітуацыя змянілася. Пакуль застаюся, бо мне не вельмі бяспечна вяртацца ў Беларусь. Але дакладна не ведаю, на колькі дакладна застануся. Гледзячы на сітуацыю ў Беларусі, гэта можа быць надоўга. І я як бы ўжо не думаю пра тое, што хутка вярнуся ў Беларусь. Але ўсё залежыць ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF