Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Сыры з пад лесу. Не толькі прыбытак

Ёсць козы: Гапця, Муся, Крыстэл, Масакра і яшчэ больш дзясятка іншых. Авечкі і баран, якія паспрабуюць пачаставацца халяўкамі гасцей. Ёсць таксама карова-джэрсейка, сабакі, кошкі і, нарэшце, гаспадары:

Моніка і Сымон Шымчукевічы і Бася Лапінская. Яны ствараюць сыраварскі брэнд «Zagroda Pod Lasem».

— Гапця, ідзі сюды да мяне, золатца, — кліча сваю козачку Барбара Лапінская.

Бася вядзе ферму ў Звярках каля Беластока і вырабляе казіныя, авечыя і каровіны сыры ў рамках рознічнага гандлю ў сельскай гаспадарцы. З козамі яна звязана 17 гадоў. Такая ў яе «казіная місія».

— Я ўсё жыццё пражыла ў горадзе Беластоку. Я вяла там бізнес, у мяне быў рэстаран. Але я марыла жыць у сельскай мясцовасці, — успамінае спадарыня Бася на тэрасе свайго дома ў Звярках.

Аднак не гэтая мара стала імпульсам стаць «казяркай». Гэта дзеці — дакладней, іх алергія на каровіна малако. Таму спадарыня Бася шукала розныя заменнікі, у тым ліку казінае малако. — Я здабывала такое ў кардоннай каробцы, смярдзючае, альбо чакала каля беластоцкай крамы ПСС «Апалэк» на пана Яцка, які штотыдзень прывозіў малако ад сваіх козак, і не заўсёды яго хапала для мяне. Калі мы куплялі зямлю ў Звярках, я ведала, што хачу завесці коз. Не толькі для малака для нашых дзяцей, але і для таго, каб дзяліцца ім з іншымі, гэта мая місія, — тлумачыць Барбара Лапінская.

Мой статак!

Сёння спадарыня Бася рэдка нервуецца і часта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF