Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (16). Дзіцячыя гульні ў шасці эпізодах

Андрэй СЦЕПАНЮК

Эпізод першы. Паўзмрок, на небе загараюцца першыя зоркі, здалёк чутна дынамічная музыка. Перад жылымі карпусамі васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя ў тыповым тагачасным мястэчку ў пясочніцы гуляюць дзеці. Больш-менш пяцігадовы хлопчык, скажам Рыгорка, у пэўную хвіліну сыпле ў вочы пяском равесніцы, скажам Натальцы.

— Ты і так у жыцці будзеш кульвай, — крычыць хлопчык. — Так гаволіць мой татка, а ён усё ведае.

Дзяўчынка плача.

Эля зноўку ў панядзелак

Пайсці ў школу не хацела.

Калі надышоў аўторак —

Прыкідвацца стала хворай.

Наступіла серада —

Галава баліць — бяда!

Маме скардзіцца ў чацвер:

Змучаная я — павер.

Тлумачыцца ў пятніцу:

А я ж не выдатніца.

Пайсці ў школу у суботу

Не было зусім ахвоты.

У святочную нядзелю

Адпачыць хацела Эля.

Цэлы тыдзень, цэлы тыдзень

Вымушаў ляноты злыдзень.

Віктар Швед,

Цэлы тыдзень мучыў злыдзень

* * *

Эпізод другі

Яму зноў сняцца кашмары. На адну хвіліну, калі боль разрывае мозг, усё вяртаецца. Не так даўно палёгку давалі яшчэ моцныя таблеткі, а цяпер не дапамагае ўжо нішто. У гэтых снах — не снах, вяртаецца дзяцінства. На халеру прыгадваецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF