Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Маем і такі май (2)

Яўген ВАПА

Калі тыдзень назад узгадаў я пра не характэрнае маю надвор’е ў першых днях гэтага месяца, то наступныя дні прынеслі цяпло, пералётныя дажджы і надта чаканае ўзбуйненне прыроднага хараства. Вакол вокамгненна ўсё зазелянела і расквітнела. Нават халодныя агароднікі і такая ж Зоська адпусцілі ў гэтым годзе са сваімі прымаразкамі, даючы шанц дагнаць прыродна-біялагічнае спазненне. Зараз любая паездка на прыроду гэта проста душэўна-эстэтычная асалода чалавечаму роду. Паездка ў бацькоўскі кут на машыне сябра нагадвала быццам плаванне паміж морам зеляніны і бязмежным акіянам сіняга неба. А на моры зеляніны красуюцца дрэвы і сады, аблітыя белым, малочным квітненнем, якіх інтэнсіўнасць вясновых пахаў б’е ўсе парфумы гэтага свету. Вельмі люблю глядзець і ўдыхаць водар калінавага квітнення. Нічога затым дзіўнага, што ў народна-фальклорнай творчасці гэтае дрэва стала сюжэтам або фонам для шматлікіх песень пра каханне. Любуючыся і задумваючыся над вечным прыродным і людскім пераходным існаваннем на гэтай зямлі, эстэтычнае ўспрыманне свету проста вярэдзілі сваім нахабствам у краявідзе аграмадныя ветракі, якія, стоячы па некалькі штук, прыглушаюць і разбіваюць адвечнае хараство Падляшскай зямлі. Асабліва, едучы ў бок пушчы пасуюць яны там быццам свіні шоры. Трэба толькі верыць і маліцца, каб такія энергетычныя фермы не сталі «ўпрыгожаннем» прыпушчанскіх лугоў. Бо ж ветры дзьмуць у нас пад пушчай енклівыя і моцныя. І калі схаваешся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF