Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

Маскі на барадзе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пакуль еўрапейскія ўрады ў час пандэміі ламаюць галаву над рознымі лакдаўнамі і абмежаваннямі, а потым іх адменамі, у Беларусі ўсё зусім іначай. Год таму, ці ўжо нават больш, калі толькі прыйшла страшная эпідэмія, „вышэйшыя эскулапы” раілі насельніцтву лячыцца то гарэлкай, то лазняй, а то і працай на трактары. Пэўны час казалі, што небяспекі ўвогуле няма, але шматлікія смерці змусілі прызнаць наяўнасць страшнай пагрозы. Пра афіцыйную статыстыку захварэўшых і памерлых тут разважаць не буду. Як раней казалі, ёсць два віды ашуканства: першы спосаб — звычайны падман, другі від — дзяржаўная статыстыка. Пагаварыць хочацца зараз пра іншае — нашэнне масак у беларускім грамадстве.

Папраўдзе, ніхто яшчэ пераканаўча не давёў, што маскі ратуюць ад гэтай страшнай каранавіруснай інфекцыі. Зрэшты, ніхто не даказаў і адваротнага. І таму — пытанне „насіць ці не насіць?” мае не столькі медыцынскі прафілактычны абарончы сэнс, а найперш характар грамадскай салідарнасці і ўзаемнай павагі людзей. І нават калі гэтыя маскі ратуюць толькі на пару працэнтаў, то накладаць іх трэба абавязкова. Бо, прыкладам, тая ж вакцынацыя — справа куды больш асабістая, а вось маскі ў людных месцах — гэта іншае.

Маскавы ж рэжым у Беларусі — гэта амаль суцэльная прафанацыя. Пра іх абавязковасць напамінаюць яскравыя надпісы, у аўтобусах і на іншым грамадскім транспарце ідзе нагадванне праз гучнік, рознага кшталту абвестак не бракуе. Аднак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF