Ніва № 21 (3393), 23 мая 2021 г.

„Zwierzęta telewizyjne”

Ганна КАНДРАЮЦК

Спачатку быў прыгожы тост за імянінніка Георгія:

— Будзь здаровы і не кашляй!

Выпілі, закусілі, расчырванеліся.

І трэба пра штось гаварыць. «Святочнае застолле без добрай размовы — як ноч без зорак і месяца», — мяркуе Аля. Ну, а калі яна так прыгожа кажа і ўсё ведае найлепш, хай сама павядзе гаворку.

— А вы не думайце што будзе пра шчапёнкі, — заяўляе яна на самым пачатку. — Не трэба тут сваркі і кулакоў...

Аля ведае, што гэта самая канфліктная тэма апошніх дзён і тыдняў. Яе суседзі пасварыліся за велікодным сталом. Адны даказвалі, што карысна прыняць вакцыну, а іншыя наадварот, што шчапёнка праграмуе мазгі і закрывае дарогу ў рай!

— О-го! — перабіваю. — Вельмі цікава...

— Маўчы! — гасіць маю цікавасць і дыктатарскім тонам абвяшчае: — Той, хто хоць пісне пра нейкую AstraZeneca або Pfizerа, той адразу ідзе па гарэлку...

— Гэта здорава! — пагаджаюцца шлюбныя мужыкі застольніц. — Добра сказана.

Аля ззяе. Яна адчувае, што пякельная і ўзрыўная тэма ўжо не ўспыхне дзікім пажарышчам за нашым святочны сталом. Але пра што сёння будзем гаварыць?

* * *

— А колькі сёння бацюшкаў было? — выручаю грамаду з клапатлівага маўчання. — Хтось палічыў?

Пытанне пра бацюшкаў гэта не проста пытанне, гэта паклон у бок адпустовай традыцыі. Яшчэ адносна нядаўна такім пытаннем адкрывалі застольныя размовы пра духавенства. Абавязваў бон-тон, прызнанне і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF