Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Партрэт ліцвінскага шляхціча на грыўнях Украіны

Лявон КАРПОВІЧ

На дзесяцігрыўнявым банкноце Нацыянальнага банка Украіны ўзору 2011 году намаляваны партрэт, калі верыць подпісу, Івана Мазепы. Але мастакі банкнотна-манетнага двара браты Харук кажуць, што ў пачку з эскізамі партрэта Мазепы выпадкова папалі малюнкі партрэта Піліпа Орліка. У выніку памылкова Нацбанк зацвердзіў партрэты Орліка, прыняўшы яго за партрэт Мазепы. Каб выправіць памылку была створана нават адмысловая петыцыя са зваротам да НБУ.

Але гэта не значыць, што Піліп Орлік — ліцвінскі шляхціч гербу «Навіна», які нарадзіўся ў 1672 годзе ў вёсцы Касута Ашмянскага павета, не варты, каб яго партрэт быў размешчаны на ўкраінскіх грыўнях.

Піліп Орлік заслужана карыстаецца вялікай павагай сярод украінцаў і з’яўляецца значнай асобай у гісторыі Украіны. Ужо ў 1948 годзе «Таборова пошта» (Падземная пошта Украіны, якая дзейнічала за мяжой у 1947-1983 гадах) выпусціла марку з партрэтам Піліпа Орліка.Піліп Орлік. Марка «Пошты Таборовай», выдадзеная ў 1948 годзе

Якім чынам ліцвінскі шляхціч стаў украінскім дзеячам? Першапачатковую адукацыю Піліп атрымаў у езуіцкім калегіуме ў Вільні. Пасля смерці мужа ў Хацінскай бітве з туркамі ў 1673 годзе маці Піліпа Орліка, Ірэна Малахоўская, пераехала з сынам у Кіеў. Піліп вучыўся ў Кіева-Магілянскім калегіуме. Потым служыў у Генеральнай вайсковай канцылярыі і стаў генеральным пісарам і паплечнікам Івана Мазепы. Падтрымліваў Мазепу ў яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF