Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Эліза Ажэшка (6.06.1841-18.05.1910 гг.) 180 год з дня нараджэння.

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Сусветную славу пісьменніцы Элізе Ажэшка прынеслі не толькі яе раманы і аповесці, якія склалі 50 тамоў, але і актыўная грамадская і асветніцкая дзейнасць.

Нарадзілася яна ў сям’і судовага старшыні Горадні Бенедыкта Паўлоўскага, вальнадумца і вальтэр’янца. У доме была вялікая бібліятэка, значнае месца ў якой займала французская літаратура XVIII ст. У доме было і шмат рэдкіх палотнаў еўрапейскіх мастакоў. Бацька — высокаадукаваны чалавек, выхаваны на ідэалах французскага Асветніцтва, добра ведаў працы Дэні Дзідро і Жана Жака Русо і марыў пра незалежнасць Польшчы.

Элізе было ўсяго тры гады, калі бацькі не стала. Пасля смерці старэйшай сястры адзінаццацігадовая дзяўчынка апынулася ў закрытым пансіёне сясцёр-сакрамэнтак у Варшаве — адной з лепшых жаночых школ Польшчы. Цягам пяці гадоў яна вывучала французскую і нямецкую мовы, займалася музыкай, спевамі і танцамі. Вялікі ўплыў на яе ў час знаходжання ў школе зрабіў настаўнік польскай мовы і літаратуры, які быў не толькі выдатным лектарам і дэкламатарам, а выхоўваў і развіваў у школьніц густ да паэзіі.

Вярнуўшыся ў 16-гадовым узросце ў родавы маёнтак Мількаўшчына (40 км ад Горадні), яна працягвала ліставацца з сяброўкамі па пансіёне. На працягу ўсяго жыцця лёс пасылаў ёй неардынарных людзей. Адной з такіх асоб стала Марыя Васілоўская — будучая пісьменніца Марыя Канапніцкая. Па прыездзе ў Мількаўшчыну Элізу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF