Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Сялянскі розум і рукі (ч. 40)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Але сам наш калгас меў ужо ладны статак кароў, хіба з дванаццаці штук, і пасвілі іх і сваіх калгаснікі па чарзе ва ўрочышчы «Мядзведзь». А гэта лугі і кусты напалову раздзелены паміж калгаснікаў і «едзіналічнікаў» свайго роду прасекай-трыбай. Калгас быў бедны і пакуль амаль усе сельскагаспадарчыя прылады былі настаўлены на конную цягу. Поле аралі коньмі, але цяжэйшую зямліцу-гліну ва ўрочышчы «Ляшкава» аралі ўжо трактарамі, якія прыязджалі з кляшчэлеўскага ПОМу. Былі гэта цяжкія польскія «Урсусы-45» точ у точ узяты з узору нямецкага «Ганс Бульдога», а гэта былі амаль нязносныя машыны і для іх не было цяжару, каб яго не пераадолець, не выцягнуць і вывезці ў належнае месца. Найбольш і спраўна працаваў у нашым калгасе мясцовы жанаты хлапец Валодзя Семянюк. Быў ён кемлівым і старанным трактарыстам, як пад лінейку араў палі і лугі (бо яшчэ ўсюды расла дзікая трава і трэба было пасеяць новую, шляхетную, а нават канюшыну). І аднойчы, калі араў калгасны луг каля самай вёскі на Крынічынах, напроціў амаль свайго дома, да трактара падышоў наш слаўны Тарас Тамашук, даў знак трактарысту, каб той спыніўся, і кажа Валодзю: «О, мой дарагі Валодзька, каб твой дзед Парфень устаў з магілы і ўбачыў, як ты старанна і прыгожа арэш і скібы ад вякоў някранутыя так умела, як бы чуюць і разумеюць свой парадак і свой подых і на дзіва прыкладваюцца адна да аднае, дык ён быў бы настолькі задаволены, што не захацеў бы вяртацца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF