Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Славутае мінулае Нарвы і іншых нашых гарадоў

Аляксей МАРОЗ

Нарва — даўні горад Падляшша. 27 чэрвеня 1514 года, лічыўшы па старым стылі, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага і кароль польскі Жыгімонт І Стары прысвоіў Нарве хелмінскае права, а прывілей быў напісаны на старабеларускай мове. Паколькі ў гэтага караля была ў галоўным літоўская і беларуская кроў, Жыгімонт Стары пісаў на старабеларускай мове. У 1529 годзе Нарва атрымала поўнае магдэбургскае гарадское права, але гэтая мясцовасць паўстала намнога раней, а сведчаць аб гэтым гарадзішча і курганныя могілкі. Адно з іх, датаванае на ІХ-ХІ стагоддзі, знаходзіцца ў Лядскай пушчы, ва ўрочышчы «Старая Нарва» і тут распаложаны 53 курганы. Нарва як мясцовасць, разгарнулася каля аднайменнай ракі і на галоўным каралеўскім шляху з Вільні ў Кракаў. Тут спыняліся на адпачынак знатныя людзі, у тым ліку каралева Бона з каралеўнамі. Для абслугі падарожнікаў у Нарве і навакольных вёсках працавалі рамеснікі — між іншым калеснікі і рымары. На развіццё Нарвы вялікае ўздзеянне мелі бельскія мяшчане, якія высякалі Бельскую пушчу і з Нарвы па рацэ адпраўлялі ў Гданьск драўніну, лясныя тавары і збожжа, — сказаў старшыня аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах» Дарафей Фіёнік — аўтар кнігі-альбома «Гарады ў гісторыі і культуры падляшскіх беларусаў», у якой згадваецца славутае мінулае Нарвы. Варта вяртацца да гэтай кнігі, як і да іншых выданняў аб гісторыі беларусаў Падляшша.

— У выдадзенай нашым музеем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF