Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Што ў беластоцкіх навукоўцаў. Залаты корань... у Навакорніне

Агата АРЛЯНСКАЯ

Беластоцкая палітэхніка. Тут выкарыстаюць незвычайную расліну з незвычайнымі ўласцівасцямі. На Падляшшы — адзінае ў краіне вырошчванне радыёлы ружовай — горнага ружанца (różeniec górski) — залатога кораня.

У Аліны і Міраслава Раманюкаў на ўскрайку Белавежскай пушчы — адзіная ў Польшчы плантацыя радыёлы ружовай. Яны натхнілі навукоўцаў з Беластоцкай палітэхнікі пачаць даследаванні гэтай дзівоснай расліны. На гэтыя мэты вучэльня сабрала больш за 2,5 мільёна злотых. Залаты корань вывучае доктар Эва Запора.

Раманюкі жывуць у Навакорніне ў Гайнаўскай гміне — у вёсцы недалёка першабытнага лесу. Чвэрць стагоддзя таму яны вырашылі пасадзіць незвычайную для польскіх умоў расліну.

— Чалавек заўжды шукае цікавыя рэчы, інавацыі, — усміхаецца Міраслаў Раманюк. — Мяне заўсёды цікавілі расліны, гэта маё хобі. І я шмат чытаў пра ружанец, таму хацеў праверыць, ці акліматызуецца такая горная расліна тут, на Падляшшы. Ружанец з задавальненнем выкарыстоўвалі вікінгі для аднаўлення жыццёвых сіл, энергіі і цягавітасці. Часам кажуць, што гэта зелле падарожнікаў, якія бяруць яго, калі сіл не хапае. І хоць ружанец вывучаецца з дваццатага стагоддзя і дадаецца да мноства біялагічна актыўных дабавак, толькі цяпер у яго ёсць шанц на сапраўдную кар’еру ў медыцыне. Адкуль узяўся ружанец на Падляшшы? Тут важныя не столькі высокія часткі гор, колькі факт, што гэта фактычна сібірская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF