Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (15). Сонца як апошні сродак выратавання

Андрэй СЦЕПАНЮК

Даволі мала аптымістычнымі былі апошнія „Вершаўчытальні”. А за акном успыхнула зелень і прырода, нягледзячы на падзеі, якія замарочваюць людзям галовы, робіць сваё. У такія хвіліны кожны бачыць, якімі малымі становімся мы ў сусвеце са сваімі праблемамі і жахамі. Праз некалькі дзясяткаў гадоў ніхто нават помніць не будзе аб тым, што здавалася нам страшным і бязвыхадным. Дзякуй Богу, сонца надалей прачынаецца і заахвочвае да большай жыццёвай актыўнасці.

Сонейка ранняе свеціць,

ветрык цярэбіць траву.

Побач гарэзуюць дзеці...

Лягу і мірна засну.

Сніць буду гэтае ж неба,

сонца і тую ж траву,

важную ў некім патрэбу,

ясную мне аднаму.

Ранак і поўдзень праходзяць,

вечар імкне наўздагон,

сонца паволі заходзіць,

праўдзячы вечны закон.

Выспаўся. Позірк па зорках

ціха блукае ўначы.

Сэрца завабліва-горка

стукне і доўга маўчыць.

Быццам яно ўспамінае

воч непаўторны блакіт,

непераможнага мая

у дзьмухаўцах краявід.

Нават у доўгім маўчанні

сэрца свавольнага мне

бачыцца свежае ранне.

блікі на роснай траве.

Міхась Южык, *** Сонейка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF