Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Маем такі май

Яўген ВАПА

Неяк дзіўна распачаўся нам майскі, веснавы перыяд. Праваслаўны Вялікдзень 2021 года са сваім надвор’ем па поўнай праграме падвёў, а можна нават сказаць, што і абваліў народны міф пра яго перавагу над сястрыным каталіцкім. Штормавыя атакі ветру, дажджу і холаду не спрыялі не толькі сямейным шпацырам, але многіх заганялі ў нейкую дэпрэсіўнасць, не дазваляючы радавацца пасхальным настроем. Тыдзень раней пісаў я пра поўныя цэрквы ў Вербную нядзелю, калі вернікамі, і іхнімі пастырамі ігнараваліся ўсе эпідэміялагічныя абмежаванні. Няйначай было і ў час апошніх велікапосных і першых велікодных багаслужбаў. Усе паводзілі сябе так, быццам пандэмія не кранае праваслаўных вернікаў. Выглядала, што маем мы цудоўную малітоўную заслону, праз якую не пранікаюць забойчыя вірусы. Але ж усё мае свае межы рэальнай бяспекі. Ужо ў сярэдзіне Светлага тыдня чырванню загарэліся паведамленні Дзяржаўнага павятовага санітарнага інспектара ў Гайнаўцы, які звяртаўся да праваслаўных вернікаў, што з 29 красавіка да 2 мая ўдзельнічалі ў набажэнствах у Свята-Троіцкім саборы і 3 мая ў царкве Яна Хрысціцеля, з заклікам кантактавацца з санітарна-эпідэміялагічнай станцыяй.

Прычынай такога камюніке стала ўспышка ў Гайнаўцы захворванняў на каранавірус пасля велікодных багаслужбаў. Хвароба спасцігла таксама самога гайнаўскага епіскапа. Адказныя за лячэнне лекары з мясцовага шпіталя з вялікай занепакоенасцю глядзяць у блізкую будучыню, апасаючыся росту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF