Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Пагляд з адлегласці

Віктар САЗОНАЎ

Вялікае бачыцца на адлегласці. Напэўна гэтую прымаўку ведаюць усе, і наўрад ці хто яе хоць калі аспрэчваў. Увогуле, на адлегласці ў большасці выпадкаў усё бачыцца крыху не так, як зблізку. І не толькі вялікае, але і ўсялякае. Хіба таму не толькі вядомая ва ўсім свеце прымаўка, але і персанальныя парады спецыялістаў рэкамендуюць час ад часу чалавеку павялічыць адлегласць ад таго прадмета, які хочацца разгледзець больш дэталёва і разабрацца ў ім.

Таму як пасля доўгага перапынку мне давялося па справах на нейкі час пакінуць родныя мясціны, вельмі было цікава глянуць на ўсё, што робіцца ў нас, з адлегласці. І напачатку важна было не паддацца эмоцыям і не кінуцца адразу вымалёўваць нібыта і так зразумелыя вобразы, а пастарацца ўсё дэталёва разгледзець здалёк, і нават прыкласці намаганні, каб глянуць на ўсё вачамі розных персанажаў, як сваіх, так і замежных. І вычакаць нейкі час, каб прааналізаваць погляд і з сярэдзіны, і звонку, ды параўнаць убачанае зблізку, здалёк і пад рознымі вугламі.

Якое ў мяне было здзіўленне, калі пры поглядзе на падзеі ў Беларусі, што здалёк, што зблізку, я не ўбачыў аніякай розніцы. І вачамі якога б персанажа не стараўся паглядзець, розніцы знайсці таксама не атрымалася. Адкуль не глянь і ў якое павелічальнае шкло не разглядай, сітуацыя бачыцца абсалютна ідэнтычнай.

Што не вазьмі. Хоць такую нязначную на першы погляд з’яву, як увядзенне крымінальнай адказнасці за язду на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF