Ніва № 20 (3392), 16 мая 2021 г.

Юр’я ў Ласінцы

Ганна КАНДРАЦЮК

— А за кароў памаліліся? — упамінае ласінскі настаяцель Георгій Кос. Якраз ідзе малебен за здароўе жывёлы.

Юр’я — старое свята земляробаў. Конь, карова, свінка, авечка — меншыя браты чалавека. Яны таксама патрабуюць ласкі.

— Ну, раней то толькі за кароў і авечак маліліся, — падтаквае адна старажылка. — Але як тут маліцца, калі кароў няма. Усё звялося. Людзі і курэй не трымаюць.

— У мяне адзін кот, — кажа другая, — а за ката хіба грэх маліцца.

— Цяпер то і за сабак моляцца, — пярэчыць першая, — нават на службу прыносяць.

— То можа каталікі, — пярэчыць сяброўка, — у нас так не прынята!

Тое, што ў Ласінцы Юр’я спраўляюць на могілках, мае свае паслядоўнасці. У народзе не прынята, каб тэрыторыю цвінтара перасякалі сабакі, каты, авечкі ці козы. Нельга на могілкі пускаць кароў і коней, свіней, кабаноў. Гэта абраза і прафанацыя. Іншая рэч птушкі. Калі спяваюць, свіргочуць, тады на душы радасць. Народ верыць, што іх галасамі прамаўляюць з магіл родныя.

* * *

Юр’я ў Ласінцы — сапраўдныя вясновыя Дзяды. Людзі найперш прыязджаюць, каб памаліцца за душы продкаў і асвяціць магілы. У гэты дзень можна ўбачыць сваякоў і суродзічаў з усяго свету — бліжэйшага і таго шырокага.

— Хрыстос Уваскрос! — чую пасхальнае вітанне. Гэта айцец Ян Хадакоўскі з Такароў-Катэркі з дочкамі-кветкамі. Бацюшка, сам родам з Ласінскай парафіі, ніколі не забывае пра родны куток ды запрашае ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF