Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.
ЗаступніцтваАляксандр ВЯРБІЦКІСанітарныя абмежаванні і такая як трэба зіма спарадзілі прагу вырвацца на нейкую прагулку, да нейкай хаця прыблізнай нармальнасці. Занадта не размахваўся, задумаўшы недалёкі шпацыр за Беластокам, па такім маршруце, якога яшчэ не зведаў; з Крыпна ў бок Беластока. Сем гадоў таму ў Крыпне быў, адпраўляючыся адтуль у Тыкоцін. Падарожжа ў Крыпна, так як і калісь — чыгункаю. Гэта гістарычная Берасцейка-Граеўская лінія, пабудаваная больш чым сто пяцьдзясят гадоў таму. У міжчасе, бадай пасля апошняй вайны, была гэтая лінія перарваная менавіта ў Беластоку, магчыма, па прычыне ваенных знішчэнняў. Бо насып між станцыяй у Старасельцах і даўнім прыпынкам Беласток-Поўдзень, што недалёка цяперашняга новага прыпынку Беласток-Новае-Места быў поўны варонак, верагодна ад бамбардзіроўкі. А вось зараз на гэты адрэзак увайшлі землярыйныя машыны і на ім зноў лягуць рэйкі. Падумалася мне, што ў перспектыве перабудовы галоўнага беластоцкага вакзала рух некаторых цягнікоў, верагодна з напрамку Бельска-Падляшскага, будзе перакіраваны на станцыю Беласток-Старасельцы. Але тая станцыя цяпер выглядае даволі сціпленька, дзе толькі адзін стары перон і новы прыстрэшак для пасажыраў. І ў праліўное надвор’е, у якое я акурат выбраўся, той падстрэшак таксама становіцца праліўным з усіх бакоў. А ландшафт суседняга ржавеючага ранейшага завода чыгуначных канструкцый яшчэ ўзмацняе зябкае ўздзеянне слоты. Каб дайсці з чыгуначнай станцыі (...) |