Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.
«Шляхетныя смакі» з Беластока(лук) Алеі халоднага адціскання толькі з тутэйшага зерня пад пільным наглядам Лукаша Васілюка ўжо маюць рэгулярную групу атрымальнікаў. Яны цэняць клопат уладальніка алейні пра якасць сыравіны і адпаведны працэс вытворчасці. Лукаш Васілюк ужо шмат гадоў цікавіцца здаровай ежай, прыроднымі лекамі і фітатэрапіяй. Прычынай гэтага захаплення сталі праблемы са здароўем і пошук розных альтэрнатыўных шляхоў іх вырашэння. Вынік — веды і дыплом па фітатэрапіі. — Першапачаткова я павінен быў адкрыць магазін фітатэрапіі, але з за розных зменлівых правілаў, якія тычацца іх працы, я адмовіўся. Але пачаў чытаць пра алеі, — кажа Лукаш Васілюк на сваім алейным заводзе па адрасе вул. Сатурна ў Беластоку. Няма тут серы і хімічных рэчываў. Алейня размешчана ў асобным будынку на сядзібе сямейнага дома спадара Лукаша. Ён невялікі, але светлы і абсталяваны ўсім неабходным: халадзільнымі камерамі, сховішчам, пакоем для прэсавання алею. — Напачатку я набыў машыну для прасавання алею, на другім этапе падрыхтаваў алейню, — распавядае Лукаш. — Я ўсё рабіў сам, чытаў, шукаў і цікавіўся. Як толькі першая машына была гатовая, бо сёння ў мяне іх дзве, я таксама пачаў вытворчасць метадам спроб і памылак. Але я ведаў, што хачу гэта рабіць. Я хачу зрабіць такі прадукт, які не толькі прыемны на смак кліентам, але і падтрымлівае іх здароўе, ён ім проста патрэбны. Алей спадара Лукаша вырабляецца з польскіх збожжавых, у асноўным з (...) |