Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.

Калгаснае і школьнае (ч. 39)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Бацька з Аляксандрам і яшчэ некалькі майстроў пачалі складаць хацінку на каменным падмурку, які ацалеў ад спаленага вайной дома дзядзькоў. А тут прыходзяць двое незнаёмых актывістаў (наслала іх гміна, камуністы) і з пагрозай да бацькі: «Гэта ўжо не тваё, а Ляшка. І калі адважышся складаць хату і парушыш наш закон, дык найменш дастанеш пяць гадоў турмы, а хату і так не зложыш!» Сказалі і пайшлі. Праўда, бацька з імі не сварыўся, але гэта як гарох аб сцяну і супраць ветру не падзьмеш. І ўвечары ідзе да Колі Арцёмавага, бо сам Арцём ужо жыў у Бельску-Падляшскім, і кажа яму: «Як гэта вы маглі ўчыніць такую насмешку і зло, пазбаўляючы мяне і маю сям’ю бацькаўшчыны?» Коля адказаў: «Ведаеце, мы знаходзім нават найгоршыя спосабы, абы толькі чалавека ўцягнуць у калгас, гэта нам, членам партыі, дазволена, і адзін такі спосаб і знайшлі...» Але і суцешыў бацьку (і думаю, слушна), кажучы: «І вы запішыцеся ў калгас наш і будзьце членам яго паўнапраўным, і тады стаўце сваю хаціну свабодна і рэшту будынкаў, як на адным, так і на другім (дзе бабулька Устынка жыла) панадворках, гэта будзе ваша ўласнасць, і бацькаўшчына не прападзе. І слушна сказаў. Але бацька не адразу згадзіўся на гэту прапанову. Некаторыя жыхары вёскі раілі: «Не ідзі ў калгас, а мы ноччу хатку зложым тваю...» Але бацька ім адказаў: «Дзякую за гэтую параду, але ведайце адно — калі палітыка ў Польшчы не зменіцца, дык нас усіх дубічлян загоняць у калгас, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF