Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.

Беларусаў Польшчы можна „паказваць пальцамі” — і гэта гонар!

Уршуля ШУБЗДА

Паводле ГУС ужо амаль 5 мільёнаў чалавек прыняло ўдзел у перапісе насельніцтва. У Падляшскім ваяводстве дагэтуль перапісалася 6% жыхароў. Нацыянальны перапіс насельніцтва праходзіць кожныя 10 гадоў. Сёлета, з 1 красавіка па 30 верасня, ён упершыню праводзіцца ў асноўным па інтэрнэце — на сайце ГУС — Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення. На аснове падзей, якія адбываюцца ў сувязі з перапісам, можна спадзявацца, што вялікую колькасць гэтых 6% складаюць... беларусы.

Мова, карані, веравызнанне — гэта тыя галоўныя матывы, паводле якіх людзі выбіраюць беларускую нацыянальнасць на перапісе. Так вынікае з дэкларацыі, якія агучыў фонд «Тутака». Па яго ініцыятыве паўстала серыя ролікаў, якія паказваюць беларусаў Польшчы. Кожны ролік гэта іншы чалавек, іншая гісторыя і іншыя прычыны, дзеля якіх на перапісе людзі выбіраюць беларускую нацыянальнасць. Адначасова аўтар, Павал Станкевіч, сваім праектам даказвае, што беларуская меншасць гэта не толькі актыўныя дзеячы беларускай культуры, якіх часта можна пабачыць па тэлебачанні ці пачуць на радыё, але ў большасці асобы, якія не звязаны з меншаснымі арганізацыямі. Вядома, вынікі папярэдніх перапісаў насельніцтва адкрытыя і вядома, колькі прыблізна людзей дэкларуе беларускую прыналежнасць. Усё-такі акцыя фонду «Тутака» выцягнула, паводле народных прыкмет, сціплых беларусаў на сярэдзіну і прымусіла агучыць: я — беларус. Таксама сёння, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF