Ніва № 19 (3391), 9 мая 2021 г.

Беларуская рэгіянальная ізба ў Скарышэве

Аляксей МАРОЗ

Беларускую рэгіянальную ізбу ў Скарышэве Міхал Фільяновіч заснаваў у 2004 годзе ў вялікім гаспадарчым будынку. Пазней большыя прылады працы былі змешчаны таксама ў клуні, дзе ладзіліся часовыя выставы. У рэгіянальнай ізбе сабрана каля дзвюх тысяч экспанатаў з розных галін жыцця і працы мясцовых беларусаў. Міхал Фільяновіч не саромеецца сваёй беларускай нацыянальнасці і праваслаўнага веравызнання і расказвае турыстам пра гісторыю і традыцыі роднага Скарышэва, даўняга прадмесця мястэчка Нарва.

— У васьмідзясятых гадах я працаваў за мяжой і пабачыў там, як на Захадзе людзі шануюць сваю традыцыю і спадчыну, і рашыў пакарыстацца іх прыкладам, — сказаў спадар Фільяновіч.

Скарышэва — невялікая вёсачка, у якой цяпер жывуць перш за ўсё пенсіянеры. Калі ў 2004 годзе Міхал Фільяновіч засноўваў свой музей, як мясцовыя людзі называюць ягоныя калекцыі, гаспадарыў ён яшчэ на некалькіх гектарах зямлі і пачынаў займацца агратурызмам. Дзве хаты прыстасаваў ён для агратурыстычнай дзейнасці, а на панадворку выкапаў сажалку, пасадзіў многа дрэўцаў, кусцікаў і кветак, якіх даглядае жонка Анна. Разбудаваў ён гаспадарчы будынак, у якім змясціў экспанаты, падпісаныя на беларускай літаратурнай мове. У рамках агратурыстычнай дзейнасці пачаў прыстасоўваць клуню для выставачных мэт.

— У маёй агракватэры адпачывалі не толькі палякі і мясцовыя беларусы, але таксама замежныя госці. Пасля выхаду на пенсію (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF